Масква адпаўзае ад Штайнмаера

posted Oct 18, 2019, 12:32 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 18, 2019, 12:33 PM ]

Пасьля таго, як украінскі бок пад ціскам Крамля пайшоў на імплемэнтацыю так званай “формулы Штайнмаера” і пагадзіўся на разьвядзеньне войскаў – толькі каб Уладзімір Зяленскі быў уганараваны сумніўным гонарам паціснуць руку Уладзіміра Пуціна, -- расейскі бок пачаў ад формулы ўпэўнена адпаўзаць на заранёў падрыхтаваныя рубяжы.

Аказалася, што аднаго толькі падпісаньня формулы недастаткова. Патрэбна яшчэ ўвесьці яе ва ўкраінскае заканадаўства. Аказалася, што ў пытаньні разьвядзеньня войскаў Расея ня можа ўплываць на кіраўніцтва “народных рэспублік” – ну хіба што можа ім параіць, як сабе паводзіць, а яны могуць і не прыслухацца. Пытаньне аб тым, як Расея зьбіраецца выводзіць свае войскі з тэрыторыі Данбаса, калі “іхтамнет”, і як у гэтым выпадку праводзіць сумленныя выбары, ніхто нават і не задае. Бо ведае адказ.

Пытаньне можна было б задаць іншае – навошта Крэмль зьдзекваецца з Уладзіміра Зяленскага, які, здаецца, зрабіў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным вянцом сваёй імклівай палітычнай кар’еры? Чаму ня хоча “канструктыўна” дамовіцца з украінскім прэзыдэнтам, атрымаць ад яго аўтаномію Данбаса, неўтралітэт Украіны, адмову ад уступленьня ў НАТО і іншыя саступкі, на якія цалкам можа пайсьці Зяленскі – толькі каб Пуцін перастаў страляць?

Бо Пуціну гэтыя саступкі не патрэбны. Пуціну патрэбны Зяленскі на каленях – і каб усе фатографы і тэлеапэратары сфатаграфавалі ўкраінскага прэзыдэнта ў гэтай прыніжальнай позе. Пуціну не патрэбна нэўтральная і сяброўская Україна. Яму наогул ніякая Україна не патрэбна.

Пуціну патрэбны крах Украіны. Калі былы прэзыдэнт Леанід Кучма папярэджваў у Менску, што імплемэнтацыя формулы Штайнмаера можа прывесьці да масавых пратэстаў ва Украіне, ён наўрад цт напалохаў гэтым расейскі бок. Наадварот, ён яго абрадваў.

Пуціну гэтыя масавыя пратэсты і патрэбны. таму ён будзе прымушаць Зяленскага да новых і новых крокаў на карысьць Расеі, толькі каб гэтыя пратэсты ўзмацняць. Бо будзе ўпарта шукаць сярод украінскіх сілавікоў таго, хто паб’е, а яшчэ лепш – расстараляе пратэстоўцаў і наладзіць сапраўдны Майдан.

Хіба Пуцін ня дзейнічаў так жа сама ў 2013-14 гг.? Хіба не прымушаў Януковіча да новых і новых саступак Маскве, разумеючы, што ўзмацняе тым самым пратэстны рух? Хіба не пасылаў Суркова ў Кіеў у самыя цяжкія дні Майдана?

А ў выніку – адкусіў Крым і кавалак Данбаса. А хацеў больш, нашмат больш. І гэтыя ягоныя хаценкі дакладна пералічаны ў ягонай “крымскай прамове” – гэта практычна ўвесь усход і поўнач Украіны.

Проста ўкраінскі народ тады не дазволіў. І зараз Пуцін хоча ўзяць рэванш за прыніжальную паразу ад нейкіх халопаў. Хоча разбурыць скрасьці іхнюю краіну – можа, нават без адзінага стрэлу са свайго боку, без танкаў і ракет.

Ён хоча, каб усё за яго зрабіў Зяленскі, якога завабліваюць у пастку.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.277645.html