Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на Дзяды

posted Oct 28, 2019, 1:44 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 28, 2019, 1:44 PM ]

3 лістапада, у нядзелю, у Менску адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.

Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

Атрыманы дазвол Менгарвыканкама і аблвыканкама.

Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.

Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў? І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?

Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў.

Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасьці належаць і нашым будучым пакаленьням.

Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

28 кастрычніка 2019 г.