Мікола Грышан (1933-2017)

posted Sep 24, 2017, 7:20 PM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 24, 2017, 7:20 PM ]

"Пакуль што толькі сьніцца майму народу лепшы лёс"

Гэта словы беларускага паэта Міколы Грышана. Па прафэсіі ён быў настаўнікам. Працаваў у школах Дзятлаўшчыны, быў патрыётам Беларусі, абаронцам і прадаўжальнікам беларушчыны. Са зьяўленьнем Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. З 1999 года ў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ. У апошні час меў клопаты са здароўем. Памёр 22-га верасьня. Меў 84 гады. У памяці сяброў ён застаўся добрым разумным чалавекам, гарачым прыхільнікам Адраджэньня Беларусі. На такіх людзях трымаецца традыцыя і добрае наша жыцьцё. Вечная памяць.

23 верасень 2017 г.             Зянон Пазьняк

Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай

Партыі -- БНФ.


.