Мітынг-рэквіем у Курапатах

posted May 29, 2018, 2:12 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 29, 2018, 2:12 PM ]

3-га чэрвеня сёлета з 13-00 да 16-00 на тэрыторыі Народнага мэмарыялу Курапаты адбудзецца мітынг-рэквіем “Дзень памяці пра генацыд”, прысьвечаны 30-ым угодкам адкрыцьця Курапатаў. Беларусь панесла велізарныя страты ў часы камуністычнай расейскай імпэрыі і асабліва ў перыяд масавых расстрэлаў людзей расейскім НКВД у 1937-1941 гадах. Запалім зьнічкі, ускладзем кветкі на магілах ахвяраў нашага народу. Памятайма, каб жыць і мець будучыню.

            Месца правядзеньня – урочышча Курапаты, дзе беларускае грамадзтва стварыла Народны Мэмарыял, які афіцыйна зьяўляецца гістарычна-культурным помнікам. Арганізатар – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

Заяўлены наступны парадак правядзеньня мерапрыемстваў:

  1. Каля Крыжа Пакутаў будзе разгорнута выстава фотаматэрыялаў і дакумантаў на стэндах, адбудуцца выступы, гучаньне памятнай сакральнай музыкі

  2. Шэсьце на “Галгофу”, да ўзвышша ў цэнтры Мэмарыялу. Зноў будуць прамаўляць выступоўцы, адбудзецца дэкламацыя вершаў, прысьвечаных Курапатам, і твораў беларускіх паэтаў расстралянага пакаленьня.

Атрыманы дазвал Менаблвыканкама на мітынг-рэквіем па заяўленай праграме.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

29.05.2018 г.