Мітынг да 25-й гадавіны Прысягі беларускіх вайскоўцаў Бацькаўшчыне

posted Sep 5, 2017, 8:53 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 5, 2017, 8:53 AM ]

8 верасьня з 18.00 да 20.30 у Менску адбудзецца мітынг, прысьвечаны 25-й гадавіне Прысягі беларускіх вайскоўцаў на вернасьць Бацькаўшчыне (1992 г.).

8 верасьня – Дзень Беларускай вайсковай Славы, сьвята беларускіх патрыётаў, сьвята нашай вечнай Беларусі.

Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім скверы, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38).

Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

Інфармацыйная камісія КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”

5 верасьня 2017 г.