Мітынг у гадавіну Чарнобылю

posted Apr 18, 2017, 2:36 PM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 18, 2017, 2:36 PM ]
Менгарвыканкам задаволіў заяву Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ аб правядзеньні мітынгу з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка.

Мітынг адбудзецца ад 18.00 да 20.00 у Кіеўскім сквэры Менску.

Юры Беленькі: «Гэта ўпершыню задаволеная заява за некалькі мінулых гадоў. Увесь час Менгарвыканкам адмаўляў у правядзеньні паводле розных падставаў. Аднак зараз сытуацыя ў краіне такая, што ўлады, пэўна, ня хочуць яе напружваць і такім чынам далі дазвол».

У заяве, падпісанай намесьнікам старшыні Ігарам Юркевічам, Менгарвыканкам папярэджвае заяўнікаў пра адказнасьць у выпадку выкарыстаньня транспарантаў і лёзунгаў, якія не адпавядаюць заяўленай тэматыцы, а таксама пра неабходнасьць аплаты паслуг па абароне грамадзкага парадку, мэдычных і камунальных паслуг.

(Інфармацыя паводле радыё Свабода)