Мітынг у Менску аб вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі

posted Sep 22, 2017, 8:43 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 22, 2017, 8:43 AM ]

3 кастрычніка з 18.00 да 20.00 у Менску адбудзецца мітынг. Тэма: аб вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі.

Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38).

Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

22 верасьня 2017 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ