Мушу нагадаць вядомую праўду, бо яна вартая напамінаньня. Найвялікшым злачынцам зьяўляецца той правіцель, які дзеля вырашэньня ўнутраных супярэчнасьцяў у дзяржаве запрашае на дапамогу ў краіну чужое войска. Такі правіцель дае магчымасьць ворагу акупаваць не гатовую да абароны краіну без аб'яўленьня вайны і дазваляе яму пазьбегнуць міжнароднай адказнасьці за злачын акупацыі. Гісторыя поўніцца тыповымі прыкладамі і амаль усе яны зьвязаныя з Масквой. (Тут і Таргавіца, і акупацыя Прыбалтыкі, і Казахстан). Грэблівыя азначэньні выклікаюць таксама халуйскія падзельнікі такога роду агрэсіі, якімі маскуецца агрэсар. Але ў гісторыі, на жаль, ніхто ня вучыцца. І ўсё паўтараецца. 8 студзень 2022 г. З.Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >