Нічога асабістага, проста бізнэс

posted Jun 1, 2019, 7:48 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 1, 2019, 7:48 PM ]

Расейская праваслаўная царква – самая вялікая гандлёвая сетка ў Расеі. У буйнейшага харчовага рітэйлара кампаніі “Пяцёрачка” – 14000 гандлёвых кропак, а ў РПЦ – каля 47000. “Пяцёрачка гандлюе ў краме хлебам штодзённым, а РПЦ ў цэрквах – опіюмам для народа і спадарожнымі таварамі: малебнамі, сьвечкамі, абразамі, крыжыкамі, кагорам і г.д. Рэнтабэльнасьць гэтага гандлю фантастычная, паводле ацэнак спэцыялістаў да 1500% (сьвечка каштуе 15 рублёў, а вытворчасьць – каля рубля). Норма прыбытку – сапраўды практычна, як пры гандлю наркотыкамі. Толькі ніякіх рызык, наадварот, усялякая падтрымка ўладаў.

Як любая камэрцыйная сетка, РПЦ імкнецца павялічваць колькасьць сваіх гандлёвых кропак, бо кожная прыносіць ёй прыбытак. Няма нічога дзіўнага, што яна спрабуе ўтыркнуць свае цэрквы-крамы куды толькі можна і нельга. На абурэньне гараджан царкоўнікам напляваць. Усё адно “на раёне” знойдуцца рэлігійныя наркаманы, якія панясуць грошыкі дылерам у расах.

Ігар Эйдман

Крыніца: Фэйсбук.

Пераклады з расейскай.