Новыя ідэі ў Расеі: расейская армія будзе душыць “рэгіянальныя бунты” ў РФ

posted Jun 12, 2019, 3:45 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 12, 2019, 3:46 PM ]

Масавыя пратэсты ў Інгушэціі і Архангельску напалохалі Крэмль яшчэ й тым, што мясцовая паліцыя не праявіла асаблівага імпэту пры іх разгоне, а часам нават проста не выконвала гэтыя загады. Больш таго, ня надта надзейнай аказалася і Росгвардыя, хаця яна адмыслова створана для здушэньня грамадзкіх выступаў. Самы яе супрацоўнікі выкладваюць у сеціва ролікі са скаргамі на дзяржаву.

Мабыць, Крэмль вырашыў перайсьці да “цяжкой артылерыі” . Як паведамляе РБК, “міністр абароны Сяргей Шайгу аб’явіў, што вайсковае ведамства мае намер адкрыць ва ўсіх рэгіёнах Расеі цэнтры каардынацыі працы сілавых ведамстваў у крызісных сітуацыях”.

Першы такі цэнтр будзе адкрыты ў Туле, дзе губэрнатарам служыць былы ахоўнік Пуціна Андрэй Дзюмін. Гэта азначае, што сілавікі пачынаюць па факце “каардынаваць” усю рэгіянальную палітыку. А аплаціць гэтае шчасьце прапануецца з самых рэгіянальных бюджэтаў. Прычым галоўную ролю ў гэтай “каардынацыі” бярэ на сябе міністэрства абароны, якое цывільныя ўлады нібыта афіцыйна на гэта не ўпаўнаважвалі. У любым выпадку, такога ўказа на сайце Крамля няма. Але магчыма, гэта вусны і “неафіцыйны” загад.

Аднак спадзяваньне на тое, што армія будзе душыць масавыя народныя выступы, яшчэ больш прывіднае, чым на МУС і Росгвардыю. Як паказваюць апошнія падзеі, нават гэтыя структуры, адмыслова заточаныя на разгон грамадзкіз пратэстаў і якія атрымліваюць за гэта высокія заробкі, даюць збой. А спроба прымяненьня арміі супраць народа прывядзе да наўпрост адваротных вынікаў для ўлады – і хутчэй за ўсё, будзе падобнай на падзеі ў Румыніі 30-гадовай даўніны…

Крыніца:http://region.expert/army/?fbclid=IwAR2CbK9dqcsg8_af4BSkWhctN8nbea3lF7A_RS8ymZ9yVkLrYlaU1c2_lb0