НОВЫ ГОД

posted Dec 31, 2019, 4:34 PM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 31, 2019, 4:35 PM ]

Надыходзіць новы вісакосны 2020 год. Найперш зычу, каб ня быў гэты год цяжкім для нашай краіны, каб стаўся пераможным дзеля волі, справядлівасьці і сьветлай будучыні ў свабодзе і моцнасьці нашай нацыі. Зычу, каб не пакутвалі ў турмах цемры лепшыя людзі народа, каб акрыяў наш народ пасьля доўгага перапынку ды абараніў Беларусь ад ўсіх пагроз.,

Хай вечна жыве наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь у сэрцах яе людзей, на Зямлі і сярод народаў

31 сьнежня 2019 г.             Зянон Пазьняк