Пачаліся зьдзекі акупантаў зь беларускіх людзей

posted Sep 5, 2017, 8:50 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 5, 2017, 8:50 AM ]

У Сеціве зьявілася інфармацыя.

Рускія акупанты схапілі на дарозе каля Барысава беларускую жанчыну Натальлю Гарачку-Басалыгу, сілай завалаклі ў машыну і прывезьлі ў беларускую вайсковую частку. Там нашыя вайскоўцы высьветлілі прычыну затрыманьня і беларускі афіцэр яе адпусьціў. Але расейцы зноў яе схапілі па загаду рускага начальства зьверху, якое неўзабаве прыехала і праз слова лаялася рускім матам. Жанчыну зьневажалі, нічога не тлумачачы, пакуль не знайшліся бел-халуі, якія ва ўгоду маскалям замкнулі яе пад арышт і cфабрыкавалі фальшывую справу ў суд, прыдумалі "хуліганства" і "нецэнзурно выражался".

Нагадваю: гэта толькі пачатковыя зьдзекі зь беларусаў з боку акупацыйнай швалі. Далей будзе горш. Мусіць зьявіцца партызанскі фронт, калі ня хочам каб нам плявалі ў твар. Ніхто не схаваецца ад вайны, бо акупацыя ўжо йдзе.

5 верасень 2017 г.         Зянон Пазьняк