ПАЦЫФІСЦКІ МАНІФЭСТ ШКОДНІКАЎ

posted Mar 3, 2022, 2:27 AM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 3, 2022, 2:27 AM ]
        Сёньня газпрамаўская групоўка напісала "маніфэст антываеннага руху", а Ціханоўская яго па-руску агучыла. Беларусы, якія, магчыма, яшчэ не разумеюць паскуднасьці такой дзейнасьці, ня слухайце гэтай дэмагогіі групнікаў, якія толькі што вяшчалі за "мудрага Пуціна" (яшчэ нават не пераабуліся, скачуць на адной назе). Не чытайце іхных "маніфэстаў".  Не паўтарайце гэтае пацыфісцкае глупства. Трэба змагацца з расейскімі акупантамі ўсімі збройнымі спосабамі. Няхай спаткае акупантаў наша куля. Хай яны захлынуцца ад гарэлкі і падавяцца нашым хлебам. Хай іх разарве на часткі і спаліць наша памста. Прэч з нашай зямлі! Сьмерць расейскім акупантам! Жыве вольная Беларусь! Слава Украіне!

2 сакавік 2022.   Зянон Пазьняк

ПОСТ СКРЫПТУМ
У Расеі, некаторыя людзі, што разумеюць крыху больш за іншых, выступаюць нясьмела супраць вайны пад лёзунгам "НЕТ ВОЙНЕ!". Тут, праўда, схавана сутнасьць зьявы, лёзунг якой (калі па-праўдзе) мог бы быць: "РАСЕЯ, СПЫНІ ВАЙНУ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ". Ну, але як ёсьць. У іх такое магчыма.
Прамаскоўскія групнікі зь Вільні  імкнуцца прыклеіць гэтае расейскае гуканьне да акупаванай Беларусі. Маўляў, ня трэба ваяваць і зьнішчаць акупантаў, гукайма "Нет вайне". Прапануюць нават "выводить из строя технику". Чыю тэхніку, драні? Беларускую? Яны ўжо гукалі пра эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Наклікалі акупацыю краіны. Вось так паліцца агентура. (Праўда, цяпер ўжо могуць паставіць  на сабе крыж)
Дарэчы. На беларускай чыгунцы зьнішчылі электронныя шчыткі кіраваньня. (Чамусьці гэты ўчынак прыпісалі Байполу.)  Моцны ўдар па беларусах, вялізныя чэргі на вакзалах, людзям цяжка выехаць і прыехаць. А рускія эшалоны са зброяй і жывой сілай як ішлі праз Беларусь, так і йдуць. Вось такія справы. Павучыліся б у дзядоў, як цягнікі пад адхон пускаць, ня робячы сабе шкоды.

2 сакавік 2022.   Зянон Пазьняк