ПАДТРЫМАЕМ РУХ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

posted Jun 23, 2017, 9:14 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 23, 2017, 9:14 AM ]

Зварот ХІ Зьезду КХП – БНФ

Сёлета беларусы актыўна выступілі супраць ганебнага дэкрэту № 3, баронячы сваё права і годнасьць. Людзі засьведчылі імкненьне да лепшага жыцьця, спадзяваньні на будучую сьветлую Беларусь. Гэтыя выступы -- пачатак змаганьня і шлях да свабоды. У гэты ж час патрыёты стварылі праект будучай вольнай Беларусі.

Каб дасягнуць лепшай долі, волі і свабоды, патрэбнае змаганьне і народная салідарнасьць. Заклікаем да стварэньня народных групаў падтрымкі руху "Вольная Беларусь". Наша Бацькаўшчына павінна стаць вольнай, моцнай, справядлівай краінай.

18 чэрвень 2017 г.

Менск