ПАМЯЦІ СЯБРА

posted Jul 6, 2020, 6:32 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 6, 2020, 6:33 AM ]

ТУМІЛОВІЧ ГЕОРГІ (1931 — 30.05.2020)

Мы даведаліся сумную навіну. Не жыве сп. Георгі Туміловіч, удзельнік фронтаўскага змаганьня за Беларусь старэйшага пакаленьня, сябра КХП-БНФ. З прычыны пандэміі мы нават не змаглі правесьці яго ў апошні шлях.

Спадар Георгі высока трымаў наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на кожнай дэманстрацыі, быў верным і надзейным сябрам для кожнага патрыёта. Нават цяжкая хвароба не зламіла яго, ён працягваў рабіць свой асабісты ўнёсак у барацьбу за Волю.

Няхай будзе Табе пухам родная зямля, дарагі Георгі.

Сябры і кіраўніцтва КХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
2 ліпеня 2020 г.