ПАМЯЦІ СЯБРА

posted Jul 12, 2020, 7:57 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 12, 2020, 7:58 AM ]

САРАПЕНЯ Пётр Андрэевіч (1944 – 8.7.2020)

У Віцебску пасьля доўгай хваробы памёр сп. Пётр Сарапеня, сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Спадар Пётр стаў у шэрагі Беларускага Народнага Фронту з першых дзён народнага рушаньня ў 1988 годзе, быў удзельнікам Устаноўчага Зьезду БНФ “Адраджэньне” ў Вільні. На працягу дзесяцігоддзяў змаганьня ён рабіў штодзённую фронтаўскую працу на роднай Віцебшчыне. Гэта быў надзейны, моцны духам чалавек, сапраўдны беларускі змагар, нястомны работнік на нашай ніве.

Сыходзіць старэйшае пакаленьне беларускіх рэвалюцыянэраў. Але на іхняе месца стаюць маладыя беларусы, якія працягваюць змаганьне за Бацькаўшчыну. Яны прымаюць ад старэйшых сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Выказваем спачуваьні сям’і і блізкім нябожчыка. Няхай будзе яму пухам родная зямля.

Вечная памяць і слава змагару!

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

 і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

8 ліпеня 2020 г.