Памяці сябра. ЯЎМЕНЕНКА Мікола (1935 -- 26.03.2020)

posted Apr 1, 2020, 8:09 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 1, 2020, 8:10 AM ]

        Памёр наш дарагі паплечнік па фронтаўскаму змаганьню, сябра КХП-БНФ. Сын Лагойшчыны, спадар Мікола нёс беларускую праўду сваім землякам, быў аўтарытэтам для людзей. Ён заўсёды прыяжджаў у Менск і ў сьветлыя дні патрыятычных сьвятаў і сходаў, і ў трывожны час, калі Айчына была ў небясьпецы. Свае думкі, мары і перажываньні ён ўвасабляў у вершах, беларускіх па форме і зьместу.

    Адыходзіць старэйшае пакаленьне фронтаўцаў, якія дамагліся вялікай нацыянальнай перамогі -- аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе. На іхнае месца стаюць маладыя патрыёты, прымаючы ад дзядоў паходню змаганьня. Слава і вечная памяць!

Выказваем шчырыя спачуваньні сям'і і блізкім нябожчыка.



Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ

26 сакавіка 2020 г.