ПАРАД СЬМЕРЦІ ПА ДАРОЗЕ Ў НАВІНКІ

posted May 10, 2020, 12:22 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 10, 2020, 12:22 PM ]

Заканчэньне 2-й Сусьветнай вайны абазначала для беларусаў канец ваеннага кашмарнага жыцьця. У палітычным пляне -- адбылася зьмена акупацыяў. Зноў вярнуліся саветы і НКВД.

Пасьля страты незалежнасьці нашай дзяржавы ў канцы ХУІІІ ст. -- Вялікага Княства Літоўскіага -- наш народ перажыў некалькі акупацыяў: расейска-царскую, расейска-бальшавіцкую, польска-шавіністычную і нямецка-нацыянал-сацыялістычную. Усе яны характарызаваліся палітыкай непрыняцьця існаваньня Беларускага народа, дзеяньнямі зьнішчэньня Беларускай нацыі, людзей і культуры.

Цяпер мы перажываем унутранную антыбеларускую акупацыю, якая зьяўляецца па сутнасьці працягам палітыкі савецкай русіфікацыі ў аўтарытарным суверэнным афармленьні. З той, хіба, асаблівасьцю, што ўладу ў дзяржаве вянчае не КПСС, але псіхічна нездаровы, неадукаваны адзін чалавек.

Праглядзеўшы жывы рэпартаж А. Грузьдзіловіча з "параду сьмерці" 9-га траўня 2020 года, я ўбачыў Менск 1970-х гадоў. Відовішча настолькі дакладнае, што ўражвае, як галюцынацыя. І людзі тыя ж, і тое ж гавораць. Ніякага разьвіцьця думак за 50 гадоў гістарычнага жыцьця.

Вядома, тут ня зрэз усяго грамадзтва. Гэта зрэз тых, што затрымаліся ў разьвіцьці, для якіх вар'ят ва ўладзе ёсьць ім "бацька" і "прэзідзент". Наяўнасьць такой рэтраспэктыўнай рэальнасьці сапраўды ўражвае. Гэтак жа, як і неадэкватнасьць меркаваньняў гэтых людзей пра існуючы сьвет.

Відэа-рэпартаж А. Грузьдзіловіча карысны тым, што мы ўбачылі адну "масьць" у адным месцы. У паход на "парад сьмерці" прышлі ў большасьці прыезжыя людзі, не беларусы, агентура (тыпаж зь Нью-Ёрку), дэнацыяналізаваныя маладзёны і інш. прадукты прапаганды. Нават звычайная стандартная "парадная" публіка не зьявілася (раней прыходзіла ў 3-4 разы больш). Вынікі гэтага злачыннага і жалобнага мерапрыемства праявяцца праз два тыдні. Шкода, вядома.

Шкода таксама, што ня быў я на тым парадзе і не сядзеў у танку. Гэта ж так проста. Цісьнеш на педаль, разварачваеш машыну на 90 градусаў і поўны ход! Не дапамаглі б ужо ні 2000 ілбоў аховы, ні кандыцыянеры ў трыбуне з фільтрамі ад каранавіруса. Гісторыя пайшла б сваім натуральным ходам.

Гэта я, каб павесяліць пэсымістаў, бо ўсё наперадзе і ўсё можа быць.

9 травень 2020 г.                 Зянон Пазьняк