Парубій папярэдзіў пра сур’ёзную небясьпеку зь Беларусі

posted Apr 12, 2017, 12:22 PM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 12, 2017, 12:22 PM ]

Расейска-беларускія вучэньні “Захад-2017” могуць абярнуцца наўпроставай агрэсіяй з тэрыторыі Беларусі ў адносінах да Украіны.

Пра гэта заявіў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, паведамляецца на сайце ВР.

“Крэмль груба выкарыстоўвае беларускі народ як закладніка сваёй акупацыйнай палітыкі”, -- паведаміў Парубій.

Ён папярэдзіў, што ня трэба адкідваць “найгошага сцэнару: выкарыстаньня вучэньняў, як мінімум, для мілітарызацыі Беларусі, а максімум – зьдзяйсьненьня наўпроставай агрэсіі або дывэрсійна-падрыўной дзейнасьці з тэрыторыі Беларусі супраць нашых дзяржаў”.

“Таму мы павінны асаблівую ўвагу надаваць пытаньню Беларусі і ўзмоцніць узаемадзеяньне паміж сабой і іншымі краінамі Эўразьвязу і НАТО, каб выключыць рэалізацыю небясьпечных планаў Пуціна ў Беларусі або з тэрыторыі Беларусі”, -- зазначыў Парубій.

Таксама ён пракамэнтаваў словы кіраўніцтва Беларусі пра нібыта падрыхтоўку на тэрыторыі Украіны ўзброеных баевікоў.

“Гэта не адпавядае сапраўднасьці. Такія заявы мы разглядаем як правакацыю, што шкодзіць разьвіцьцю добрасуседскіх адносінаў паміж Украінай і Беларусьсю. Бо менавіта Расея як хаўрусная дзяржава Беларусі арганізавала на сваёй тэрыторыі, так і на акупаваных украінскіх землях трэніровачныя лягяры для наёмнікаў і баевікоў. Падтрымліваючы і экспартуючы тэрарызм, Расея мэтанакіравана падрывае стабільнасьць і бясьпеку ў рэгіёне, да якога адносяцца як Україна, так і Беларусь”, -- зазначыў Парубій.

Ён дадаў, што Україна імкнецца папярэдзіць Беларусь ад любых крокаў, якія маглі б пагражаць бясьпецы ўкраінскай дзяржавы і краін рэгіёна.

“Беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы і пазытыўных сігналах, Беларусь зьяўляецца незалежнай дзяржавай -- неад’емнай часткай Эўропы, а не расейскай правінцыяй”, -- зазначыў Парубій.

Пераклад з расейскай.

Крыніца:https://www.obozrevatel.com/politics/42786-gotovimsya-k-hudshemu-parubij-predupredil-o-sereznoj-opasnosti-iz-belarusi.htm