ПАТРЭБНЫ ПОЎНЫ КАНТРОЛЬ

posted Sep 24, 2017, 7:22 PM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 24, 2017, 7:22 PM ]

Падобна на тое, што грамадзкая актыўнасьць і засьцярогі, што да расейскіх вайсковых манэўраў "Захад-2017" на Беларусі, і асабліва актыўная ўвага і гатовасьць усяго сьвету належным чынам спаткаць правакацыю Пуціна, -- усё гэта не мінула дарма. Адбываецца варыянт адступленьня. Цяпер (21-24 верасьня) расейцы дэманструюць свой ад'езд, пагрузку БМП на платформы і т. п.

У сувязі з гэтым , просьба да беларускіх актывістаў уважліва фіксаваць, што і ў якой колькасьці пагружаецца, куды адбывае, і самае важнае -- куды прыязджае, дзе разгружаецца ў Расеі ці дзе (магчыма) згружаецца ў Беларусі. Гэта важна. Пуцін не адмовіўся ад захопу беларускага ваеннага плацдарму. У час манэўраў 2009-га, 2013-га і 2017 гадоў адпрацоўваліся розныя мэтады барацьбы зь беларускім народным супрацівам.

Інфармацыю перадаваць вусна (там, дзе тое магчыма) альбо слаць у Аргкамітэт Асамблеі патрыятычных сіл на электронную пошту akupacyja17@gmail.com 

24 верасьня 2017 г.                 Зянон ПАЗЬНЯК