Паведамленьне

posted Sep 27, 2018, 8:29 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 27, 2018, 8:29 AM ]

30 верасьня ў грамадзкай залі Беларускага катэдральнага Сабору сьв. Кірылы Тураўскага (401 Атлантык эвэню, Бруклін) адбудзецца лекцыя Галіны Пазьняк "УЛАДЗІМЕР МУЛЯВІН – БЕЛАРУСКІ ГЕНІЙ, ЯКІ АПЯРЭДЗІЎ СВОЙ ЧАС".

Стваральнік і кіраўнік беларускага ансамбля "ПЕСЬНЯРЫ" Мулявін зрабіў вялікі ўклад у скарбніцу беларускай культуры, адлюстраваў сусьветны ўзровень беларускага мастацтва, творча ўзьняў яго сваім мастацкім талентам на зорную вышыню. Пра гэта будзе паведамлена на імпрэзе. А таксама адбудзецца асобная гаворка і слуханьне рок-оперы Мулявіна "Песьня пра долю" па матывах паэзіі Янкі Купалы.

Пачатак у 12.30. Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N. Прыпынак "Атлантык эвэню" альбо "дэКалб".