Паведамленьне

posted Nov 28, 2018, 5:09 PM by Адміністратар Навін   [ updated Nov 28, 2018, 5:09 PM ]

2 сьнежня ў грамадзкай залі Беларускага катэдральнага Сабору сьв. Кірылы Тураўскага (401 Атлантык эвэню, Бруклін) адбудзецца ўшанаваньне памяці герояў Слуцкага Збройнага Чыну ў сувязі з 98-й гадавінай гэтай гістарычнай падзеі.

У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года -- "Краявід перад нізінай" і "Цяжкі час, т.4".

Запрашаем усіх беларусаў.

Пачатак у 12.30. Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N.

Прыпынак "Атлантык эвэню" альбо "дэКалб".

Інфармацыя БАЗА