Перамогашаленства як праклён Расеі

posted May 15, 2019, 8:24 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 15, 2019, 8:24 PM ]

Перамогай, прыпісанай Сталіну, апраўдваюць усе ягоныя злачынствы. Ваенны крах улетку 1941-га года – гэта наступства злачынстваў Сталіна перад сваім народам – рэпрэсіі цалкам дэзарганізавалі камандваньне РККА і сарвалі вытворчыя планы 3-й перадваеннай пяцігодкі. Але большасьць лічыць, што “мала расстрэльвалі, трэба было больш”. І гатовыя расстрэльваць цяпер.

Перамогай прыкрываюць той факт, што да бітвы пад Масквой РККА проста не было чым ваяваць, і СССР тады літаральна выратавалі ангельскія танкі і самалёты. Але чамусьці большасьць лічыць, што гэта зьявілася не з-за Лэнд-ліза, а з-за “пераносу прамысловасьці за Урал”.

Хлусьнёй “Сталін правёў індустрыялізацыю” хаваецца той факт, што большую частку заводаў спраектаваў геніяльны амэрыканец Альбэрт Кан. Але большасьць лічыць, што не было б яго, то “купілі б” іншага, а індустрыялізацыю правёў бы “геній” непісьменнага бандыта Сталіна, які расстраляў нават тых, хто ўласна Кана знайшоў і ўгаварыў прыехаць у СССР.

Што адпаведна прыводзіць да высноваў, што зараз непісьменныя гуманітарыі і бюракраты Пуціна могуць “паўтарыць індустрыялізацыю” або “купіць” геніяў, якія за іх гэта правядуць. У галовы прапагандай убіваецца, што каштоўнасьці ведаў і досьведу ніякай няма (у выглядзе “незаменных у нас няма” ў адносінах да навукоўцаў і інжынэраў), і мы ўсё можам зрабіць самы пад кіраўніцтвам непісьменных “журналістаў рагозіных”, якія сарвалі ГВП-2020 і зараз дабіваюць расейскі космас. І няма нічога страшнага ў рэпрэсіях – “мы ж перамаглі”, а новых навукоўцаў і інжынэраў “бабы народзяць” на фоне сістэмнай дэградацыі нацыянальнай адукацыі.

А па факце, калі быць шчырымі перад самымі сабой, то ні правесьці індустрыялізацыю, ні перамагчы ў вайне мы без дапамогі амэрыканцаў не здолелі.

Дзімітры Іхлоў (Расея)

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5CD9030CB54C7