Плот ад Расеі

posted Aug 22, 2019, 3:36 PM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 22, 2019, 3:36 PM ]

Прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэяніс абвінаваціў Маскву ў спробе ўплываць на Прыбалтыку праз расейскае насельніцтва. Ён заклікаў не дапускаць недаацэнку “расейскага ўплыву” на Прыбалтыку. “Многія глядзяць расейскае тэлебачаньне, і расейскі ўрад спрабуе аказаць моцны ўплыў на расейскамоўныя СМІ ў нашай краіне, запусьціўшы там сваю прапаганду. Гэта пытаньне нашай будучыні”, -- выказаў упэўненасьць Вэёніс. Таксама ён абвінаваціў Маскву ў вядзеньні агрэсіўнай палітыкі ў цэлым.

На латвійска-расейскай мяжы завершаны будаўнічыя працы па стварэньню 93-кілёмэтровага плоту з калючага дроту. Усяго плануецца ўмацаваць і мадэрнізаваць 282,6 км латвійска-расейскай мяжы. На ўчастках, дзе ўжо ўсталяваны новы плот з калючага дроту, сутнасна зьнізілася колькасьць парушэньняў. У сувязі з гэтым прынята рашэньне аб пабудове яшчэ 100 аналагічных загароджаў.

Аркадзь Бабчанка

Крыніца: Фэйсбук.