Прызнаньне здрадніка ў здрадзе

posted Dec 29, 2016, 1:53 PM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 29, 2016, 1:53 PM ]

Беларусы, вы хочаце даведацца, чаму мы так жывем, а ў бліжэйшы час яшчэ і ня так зажывем? Пазнаёмцеся са шчырым прызнаньнем тав. Андрэйчанкі, старшыні “Палаты прадстаўнікоў” Рэспублікі Беларусь. Ён зрабіў яго, выступаючы 26 сьнежня перад начальствам у Маскве:

“У інфармацыйнай палітыцы складаецца адчуваньне, што ў расейскай грамадзкай думцы спрабуюць перафарматаваць вобраз Беларусі і беларусаў. З найлепшых сяброў і адданых саюзьнікаў нас спрабуюць прадставіць як няшчырых, несамастойных партнэраў, якія жывуць за кошт Расеі і якія ў кожны момант могуць стаць русафобамі і паўтарыць шлях Украіны”.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў падкрэсьліў, што падобныя рэчы нэгатыўна ўплываюць на інтэграцыйныя працэсы і могуць іх наагул затармазіць. Ён нагадаў, што Беларусь зрабіла свой выбар на карысьць стратэгічнага саюзу з Расеяй на сьвітанку сваёй незалежнай гісторыі:

І з таго часу заўсёды заставалася яму верная. Гэтая вернасьць была пацьверджаная ня словамі і дэклярацыямі, а канкрэтнымі справамі і рашэньнямі. Беларусь — адзіны саюзьнік Расеі, які стварыў абʼяднаную групоўку войскаў для абароны нашых народаў. Беларусь — адзіная з краінаў сьвету, якая прызнала рускую мову дзяржаўнай. Беларусь — адзіная эўрапейская дзяржава, якая не далучыўся ні непасрэдна, ні ўскосна да варожых Расеі блёкаў і кааліцыяў. Беларусь — адзіная з рэспублік былога СССР, якая адкрыта паставіла ўсебаковую інтэграцыю з Расеяй у цэнтар сваёй сацыяльна-эканамічнай палітыкі”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/andrejcanka-raskrytykavau-u-maskvie-eaes-i-dacynienni-maskvy-i-miensku/28198089.html

Можа каму яшчэ што незразумела?

Павел Гулевіч