Пуцін пагражае вайной

posted Jul 6, 2020, 6:25 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 6, 2020, 6:25 PM ]

Пуцін прыгразіў забраць у суседніх дзяржаў “падарункі ад расейскага народу”. “Калі рэспубліка ўвайшла ў склад СССР, але атрымала ў свой багаж вялізную колькасьць расейскіх земляў, традыцыйных расейскіх гістарычных тэрыторый, а потым вырашыла выйсьці са складу гэтага Саюза, то тады выходзіла б з чым прыйшла. І не цягнула б з сабой падарункі ад расейскага народу!”.

Гэта фактычна наўпроставая пагроза вайной былым савецкім рэспублікам. У Грузіі, Малдовы і Украіны частка тэрыторыі ўжо дэ-факта гвалтоўна адабралі і анэксавалі. Эстоніі, Латвіі, Казахстану, Беларусі – падрыхтавацца (будуць спрабаваць зьесьці цалкам або па кавалках). Не выпадкова захоп Прыбалтыкі Пуцін нядаўна з пенай на вуснах адстойваў у сваім “гістарычным” артыкуле.

Цікава, а якуты, татары, башкіры, народы Паўночнага Каўказа, бураты, чувашы, карэлы, мардва і іншыя, што засталіся ў “турме народаў” “недзяржаваўтваральнымі”, то бок, па сутнасьці, каланізаваныя нацыі таксама маюць права патрабаваць назад свае падораныя (дакладней захопленыя Масквой, часта з вялікай крывёй) тэрыторыі?

Чым хутчэй падае рэйтынг Пуціна, тым агрэсіўней становіцца ягоная рыторыка. Бункэрна-тунэльны (п)рэзыдэнт спрабуе вярнуць сабе папулярнасьць, зрабіўшы стаўку на агрэсіўны нацыяналізм, скіраваны супраць суседзяў. Гэта пагражае новымі ваеннымі авантурамі.

Ігар Эйдман

Фэйсбук.