РАДЗЮК Алег Аляксандравіч (1964 – 20.06.2019)

posted Jun 21, 2019, 6:15 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 21, 2019, 6:16 AM ]

Пасьля цяжкой і доўгай хваробы памёр Алег Радзюк, адзін з вэтэранаў фронтаўскага руху, сябра Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. На працягу многіх гадоў ён кіраваў фронтаўскай дружынай, якая забясьпечвала арганізаванасьць, парадак і дысцыпліну на масавых патрыятычных мерапрыемствах. У складаныя і небясьпечныя моманты Алег быў для ўсіх прыкладам мужнасьці і вытрымкі, вёў за сабой людзей, ратаваў тых, што патрапілі ў бяду. Шмат сілаў ён аддаў стварэньню і абароне Народнага мэмарыяла ў Курапатах, дзе паставіў сотні крыжоў. Наш дарагі сябра вельмі хацеў дажыць да беларускай перамогі над імпэрыяй, але так, на жаль, не сталася. Хай будзе пухам яму родная зямля. Слава герою!

Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.

Сябры і кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”                                                                           і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

21 чэрвеня 2019 г.