“Расея – гэта вораг”

posted Jul 22, 2017, 5:25 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 22, 2017, 5:25 PM ]

 Намміністра па пытаньнях часова акупаваных тэрыторыяў Георгі Тука сказаў у інтэрв’ю “Апострофу”:

“Я не зьяўляюся прыхільнікам чыста ваеннага шляху вяртаньня Данбаса. Перш за ўсё наша армія яшчэ не настолькі магутная, каб уступаць у супрацьстаяньне з рэгулярнай расейскай арміяй. Так, зараз нашы хлопцы ваююць, робяць гэта самааддана і гераічна. Але ў чарговы раз заклікаю: трэба выймаць галаву зь пяску і шчыра казаць, што супраць нас зараз ня дзейнічаюць ракетныя віды ўзбраеньняў. Ці ў стане мы зараз паўнавартасна даць адлуп у выпадку выкарыстаньня такіх відаў узбраеньняў?

Я ўжо не кажу пра ядзерную зброю – проста ня веру, што магчыма яе выкарыстаньне. Што робіць авіяцыя? Каб атрымаць аб гэтым уяўленьне, дастаткова паглядзець відэа з Алепа. Таму нам трэба ўвесь час нарошчваць магутнасьць нашага войска. Нікуды ад гэтага суседа мы ня дзенемся. І ён, на жаль, нікуды не зьнікне. Расея – гэта вораг. Вораг страшны. Вораг падступны. Таму нам проста трэа рыхтавацца. А на гэта патрэбны час. Час і грошы. Вельмі вялікія грошы. Бо любая армія для любой краіны сьвету – гэта вялізныя фінансавыя выдаткі”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/tuka-rossiya-eto-vrag-vrag-strashnyy-vrag-kovarnyy-poetomu-nam-prosto-nuzhno-gotovitsya-a-na-eto-nuzhno-vremya-198142.html