Расейскі крымінал на Захадзе працуе на Маскву

posted May 17, 2017, 1:52 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 17, 2017, 1:52 AM ]

Эўрапейскія экспэрты прадставілі даклад Эўрапейскай рады па міжнародных справах. Як указана ў падрыхтаваным дакладзе, існуе маса доказаў таго, што арганізаваныя злачынныя групы ў Эўропе выкарыстоўваюцца Крамлём для вяденьня шпіёнскай дзейнасьці і палітычнага ўплыву на эўрапейцаў.

У дакладзе гаворыцца, што АЗГ, якія маюць расейскія карані, кантралююць траціну ўсяго аб’ема абароту наркотыкаў у Эўропе, а таксама незаконны імпарт зброі і гандль людзьмі, перадае "Диалог.UA" са спасылкай на "Укринформ".

Эўрапейскі экспэрт Марк Галеоці, які падрыхтаваў даклад Эўрарады па міжнародных справах, зазначае, што Расея з дапамогай арганізаваных злачынных груп стварыла для сябе ў Эўразьвязе каштоўны рэсурс уплыву на эўрапейскіх грамадзян, які выкарыстоўвае для прыхаванага супрацьстаяньня моцнаму і багатаму Захаду.

“АЗГ у некаторых выпадках за грошы, у іншых – па прымусу выконваюць заданьні ў інтарэсах расейскай дзяржавы”, -- гаворыцца ў дакладзе.

Сюды экспэрты аднесьлі і кібэрзлачыннасьць, і падтрымку эўрапейскіх папулісцкіх партый, і кантрабанду зброі, і гандаль людзьмі, і нават забойствы на замову.

Заканчваецца даклад рэкамэндацыямі эўрапейскім урадам распрацаваць выразныя і эфэктыўныя захады рэагаваньня на пагрозы Крамля, наладзіць абмен інфармацыяй, стварыць адзіныя падыходы да рашэньня дадзенай праблемы, бо ад яе рашэньня залежыць бясьпека ў Эўропе.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.dialog.ua/news/116748_1492553313