Разумны эстонец папярэджвае

posted Sep 22, 2017, 8:38 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 22, 2017, 8:39 AM ]

Кіраўнік сілаў абароны Эстоніі генэрал Рыха Тэрас сказаў у інтэрв’ю эстонскай радыёкампаніі ERR:

Ён зазначыў, што задача расейска-беларускіх вучэньняў “Захад-2017” і іншых сумесных вучэньняў заключаецца ў тым, каб “максімальна зьвязаць беларускія ўзброеныя сілы з расейскімі”, а таксама “паралізаваць здольнасьць беларускіх вайскоўцаў дзейнічаць самастойна”.

Тэрас дадаў, што падобна на тое, як яна рабіла ва Украіне, “Расея плянуе ваенныя крокі супраць Беларусі, калі палітычная сытуацыя там зьменіцца”.

Па яго словах, расейскія ўзброеныя сілы і структуры бясьпекі рыхтуюцца да таго, каб у выпадку неабходнасьці “умяшацца і правесьці ваенную апэрацыю ў Беларусі”. Тэрас падкрэсьліў, што плянаваньне пачалося ў 2014 годзе.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/glava-sil-oborony-estonii-rossiya-planiruet-voennye-shagi-protiv-belarusi-esli-politicheskaya-situaciya-tam-izmenitsya-208084.html