Разважаньні расейскага эмігранта

posted Jan 27, 2019, 5:32 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 27, 2019, 5:32 PM ]

Банда і Гундзяеў

Перш за ўсё, трэба разумець, што Расея – гэта краіна з абсалютна бяспраўным народам, які ня мае ніякіх рычагоў ціску на сваю ўладу, ня мае дэмакратычных выбараў. І гэты народ напампоўваецца прапагандай праз тэлебачаньне. А людзі, якія больш-менш думаюць, могуць паддавацца рэпрэсіям.

А вось што тычыцца пуцінскай вярхушкі, Крамля, банды, куды ўваходзіць нехта Гундзяеў, што называе сябе патрыярхам, то гэтая банда, зразумела, не пагодзіцца. У іх абсалютна бандыцкая псіхалогія. Яны змагаюцца за тэрыторыю, якую ў іх “адціснулі”.

Уявіце сабе банду ў Нью-Ёрку, якая кантралюе Бруклін. І тут у яе адціснулі Бронкс. Зразумела, яны ніколі з гэтым не пагодзяцца і будуць ўсяляк спрабаваць вярнуць кантроль над тэрыторыяй.

Таму я мяркую, што гэтая банда з Гундзяевым будзе ісьці на розныя меры і правакацыі, можа, нават гвалтоўныя дзеяньні. Пакуль што яны чакаюць. Але калі ў іх пачнуць забіраць храмы і царкоўную маёмасьць, яны пяройдуць да сур’ёзных дзеяньняў.

Расейскія ўлады і чэкісцкая карумпаваная вярхушка РПЦ будуць спрабаваць не дапусьціць пераходу вернікаў Маскоўскага патрыярхата ў Праваслаўную царкву Украіны. Яны ўсяляк будуць перашкаджаць гэтаму: чапляцца, наладжваць правакацыі і г.д. Дарэчы, пакуль што няма адчуваньня, што гэты працэс пераходу прыходаў будзе лёгкім. Бо пакуль што абсалютная большасьць вернікаў ва Украіне фармальна застаецца прыпісанай да Маскоўскага патрыярхату. Бо гэтую бітву за сваю ўласную царкву Україна яшчэ ня выйграла. Напрыклад, у Эстоніі побач з асобнай Эстонскай праваслаўнай царквой таксама ёсьць і Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату. А ва Украіне ільвіная доля вернікаў – у царкве Маскоўскага патрыярхату, а не ў незалежнай ад Масквы царкве. Так што ва ўкраінцаў яшчэ наперадзе вялікая праца, каб цалкам рэалізаваць ідэю незалежнай і самастойнай праваслаўнай царквы.

Такім чныам, ідэю “русского міра” яшчэ нельга лічыць пахаванай. “Русскій мір” – гэта ж таксама піяраўскій і паліттэхнічналагічны брэнд, патрэбны як элемэнт “гібрыднай вайны”, у тым ліку і супраць Украіны. Вайна працягваецца, і гэты брэнд працягвае раскручвацца. Адпаведна, расейскамоўнымі ўкраінцамі яшчэ будуць працягваць маніпуляваць. Мы яшчэ ўбачым як імі будуць маніпуляваць на прэзыдэнцкіх выбарах ва Украіне.

Скупленыя немцы

Перш за ўсё я падзяліў бы людзей, што сімпатызуюць Расеі, і людзей, што сімпатызуюць пуцінскаму рэжыму і часта ангажаваныя ім. У Нямеччыне шмат людзей, што сімпатызуюць Расеі, але пры гэтым ненявідзяць або рэзка крытычна настроены ў адносінах да гэтага бандыцкага рэжыму, які захапіў уладу ў Расеі. Аднак ёсьць і людзі, ангажаваныя Крамлём, буйнымі расейскімі карпарацыямі і алігархамі. Асабліва шмат іх у палітычнай і бізнэсовай эліце Нямеччыны. Людзей у германскай эліце проста купляюць. Усе ведаюць гісторыю былога канцлера Шродэра, які спачатку быў куплены “Газпромам”, а цяпер яшчэ і “Роснефтью”. І такіх “шродэраў” даволі шмат. Прычым шмат іх у розных сфэрах нямецкай палітыкі і частках палітычнага спэктру.

Калі казаць пра крайнія “правыя” сілы – “Альтэрнатыву для Нямеччыны”, то гэта абсалютна прапуцінская партыя, члены якой езьдзяць у Крым, усяляк падтрымліваюць пуцінскую пазыцыю ў Эўропе па адмене санкцый і інш. Яны ангажаваны Крамлём, і ў нямецкіх СМІ пішуць, што ангажаваны не без карысьці.

Таксама ёсьць вялікая група “разумельнікаў” Пуціна, таксама ангажаваных Крамём, нават у партыі Мэркэль – “Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны”. Асабліва шмат іх у баварскім партнёры ХДС – “Хрысьціянскім сацыяльным саюзе”, дзе ёсьць шчыльныя сувязі з расейскім бізнэсам, і шмат людзей ангажаваныя ім.

Сярод сацыял-дэмакратаў ёсьць вялікая група на чале з Шродэрам, да яе далучаецца і былы міністр замежных справаў Габрыэль, якія таксама ангажаваныя Крамлём. Калі рухацца яшчэ “лявей” – партыя “Die Linke”, калякамуністычная партыя. Яна захоўвае традыцыйныя сувязі з Крамлём. У ёй шмат людзей, якія былі яшчэ ў “Сацыялістычнай адзінай партыі Нямеччыны”, і яны былі зьвязаны са Штазі і КГБ. Таксама там ёсьць шмат новых і маладых людзей, якія арыентуюцца на Крэмль, зноў жа, як піша нямецкая прэса, не без выгоды.

Як бачым, нямецкае палітычнае поле вельмі актыўна інфільтравана пуцінскімі агентамі. Пра гэта пішуць многія нямецкія аўтары, у тым ліку мой сябра Барыс Райтшустэр.

Гэта ёсьць рэчаіснасьць. І, як мы бачым па гісторыі з”Паўночнай плыньню-2”, прапуцінскае лобі ў Нямеччыне вельмі ўплывовае, і яно можа ўплываць на прыняцьце рашэньняў.

Але, на шчасьце, ёсьць і антыпуцінскія, антыкрамлёўскія сілы ў Нямеччыне. Яны таксама ўплываюць на палітычны курс. І Мэркэль, мабыць, больш сімпатызуем менавіта ім, хаця не заўсёды паводзіць сябе пасьлядоўўна. Таму санкцыі супраць Расеі пакуль не адмяняюцца і адменены ня будуць. Прынамсі, да спыненьня пуцінскай агрэсіі на Данбасе.

Тое ж самае тычыцца і Эўропы ў цэлым. Эўрапейскія санкцыі, нягледзячы на ўсе намаганьні і вельмі магутнае эўрапейскае прапуцінскае лобі, усё ж захаваюцца – здаровы сэнс ім не дазволіць адмяніць санкцыі да спыненьня расейскай агрэсіі на ўсходзе Украіны. Бо эўрапейскія выбаршчыкі гэтага не зразумеюць. Усе цудоўна бачаць, які гвалт робяць пуцінскія агрэсары на Данбасе і ў Крыме. Выбаршчыкі не зразумеюць, калі зараз раптам будуць адменены антырасейскія санкцыі, бо Пуцін не зрабіў і кроку насустрач Эўропе ва ўкраінскім пытаньні.

Нагнятаньне ўра-патрыятычнай гістэрыі

Хаця многія ў Расеі і прагаласавалі за Пуціна, выбары ў цэлым былі несапраўднымі і жульніцкімі. Таму, колькі людзей аддалі свае галасы за Пуціна ў сапраўднасьці, ня ведае ніхто. Уладзе трэба было нарысаваць, што больш за 50% выбаршчыкаў (не ад тых, хто прышоў, а ў цэлым) прагаласавалі за Пуціна, і яны зь імпэтам гэтую суму нацягвалі.

Зараз рэйтынг прэзыдэнта пачаў падаць. Тады, перад выбарамі, увалілі кучу грошай, падкуплялі выбаршчыкаў, прадпрымалі “папулярныя меры”. А выбары скончыліся – выбаршчыкі сталі нікому не патрэбнымі, і на іхнія галовы пасыпаліся “непапулярныя рашэньні” кшталту падвышэньня пэнсійнага ўзросту, падвышэньня падаткаў і г.д. у выніку нават тыя, хто прагаласаваў за Пуціна, ачомаліся і зразумелі, што іх чарговым разам падманулі. Таму і пачаў падаць рэйтынг.

Да якіх мэтадаў можа прыбегнуць Пуцін, каб выправіць сітуацыю? Ён ведае толькі адзін мэтад – нагнятаньне ўра-патрыятычнай гістэрыі праз тэлебачаньне і піяр. Але для гэтага будзе неабходная нейкая інфармацыйная нагода. Так, у свой час ён стварыў інфармацыйную нагоду з Крымам, потым – з раскруткай вобраза ворага ў асобе Украіны (была цэлая плынь фэйк-ньюз, усялякія “укрыжаваныя хлопчыкі” і іншае). Усё гэта ўжо не працуе, бо цяпер трэба нешта новае. Напрыклад, Беларусь…

Ігар Эйдман

(Ляйпцыг)

Крыніца:https://glavred.info/chat/872-igor-eydman.html?fbclid=IwAR2maSq4baHSGo6XlK2VV6jk2qdhGO_TQSr0njmtNL2oxpeDXHWUj0Q3_ug