РАЗЬВІТАНЬНЕ З СЯБРАМ

posted Jan 4, 2020, 1:20 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 4, 2020, 1:21 PM ]

РАБУШКА

Віктар Анатольевіч

(1962 – 4 студзеня 2020)

Раптоўна памёр наш дарагі сябра сп. Віктар Рабушка, сакратар Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Гэта ёсьць вялікая страта для беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Віктар служыў Беларусі самааддана і ахвярна, быў прыкладам для ўсіх. Чалавек выдатных інтэлектуальных здольнасьцяў, ён зрабіў вялікі ўнёсак у распрацоўку і рэалізацыю палітычных і культурніцкіх праграм на карысьць Беларусі. З дня ў дзень, на працягу гадоў Віктар рабіў арганізацыйную працу, не адступаючы перад руцінай і цяжкасьцямі. У драматычныя моманты нашага змаганьня ён быў у цэнтры падзей, наперадзе, натхняючы людзей і баронячы тых, хто патрапіў у бяду. Віктар верыў у народную перамогу, у сьветлую будучыню Бацькаўшчыны і рабіў ўсё, каб наблізіць гэтую будучыню. У вольнай Беларусі вельмі патрэбныя будуць такія людзі. Шкада, што Віктар не дажыў да сьветлых дзён. Вечная памяць змагару за свабоду і незалежнасьць Беларусі!

Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.

Разьвітаньне з сп. Віктарам Рабушкам адбудзецца ў панядзелак 6 студзеня, з 11.00 да 12.00 па адрасе: Менск, завулак Кабушкіна, 49. Дом Смутку Цырыманіял (ст. мэтро “Аўтазаводзкая”)

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

4 студзеня 2020 г.