РЭАЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ І ДЗЕЯНЬНІ

posted Apr 1, 2020, 7:53 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 1, 2020, 7:53 AM ]
        У Беларусі эпідэмія каранавірусу Covid-19 разьвіваецца гэтак жа, як і ўсюды. Спачатку павольна, потым па нарастаючай прагрэсіі (цяпер якраз гэты этап). Потым "выхлап" і імклівае пашырэньне на новым ўзроўні.
На гэтым трэцім узроўні можа быць страчаны кантроль над эпідэміяй, будзе разбураная медыцынская сістэма, загінуць медыцынскія кадры, спыніцца эканамічная дзейнасьць. Тады колькасьць ахвяр пойдзе на дзясяткі і нават сотні тысячаў.
У Беларусі адносіны да эпідэміі маюць усе прыкметы крымінальнага злачынства з боку нелегітымнай аўтарытарна кіруючай асобы. Сьвядома і мэтанакіравана А. Лукашэнкам створана сітуацыя, якая пагражае здароўю і жыцьцю мноства людзей у межах усёй нацыі. Неадэкватнае захаваньне, дзіўная алагічная рыторыка, нежаданьне нічога разумець, хаваньне і фальсіфікацыя інфармацыі, антыграмадзкія дзеяньні і рашэньні А. Лукашэнкі паставілі пад пагрозу здароўе і жыцьцё беларусаў. Прысутнасьць А. Лукашэнкі ва ўладзе стала небясьпечнай для ўсіх.
Патрэбныя тэрміновыя захады па спыненьні злачынства. З прычыны адсутнасьці рэальнага парляманту павінна быць санкцыя Генэральнага пракурора на арышт А. Лукашэнкі, арышт яго ворганамі МУС і ўзбуджэньне крымінальнай справы па факту стварэньня небясьпекі для здароўя і жыцьця людзей.
У гэтым дзеяньні мусіць быць падтрымка грамадзтва, шырокая грамадзкая ініцыятыва, якая б патрабавала арышту Лукашэнкі і аддачы яго пад суд.

31 сакавіка 2020 г. Зянон Пазьняк