РЭЗАЛЮЦЫЯ мітынгу 31-х угодак катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

posted Apr 28, 2017, 2:09 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 28, 2017, 2:09 AM ]

Мы, ўдзельніку мітынгу заяўляем:

1.Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года стала вынікам валадарання у савецкай імпэрыі таталітарнага антычалавечага палітычнага рэжыму.

2. Камуністычныя ўлады СССР не прынялі адпаведных мер па ратаваньні людзей адразу пасьля катастрофы. Наадварот, яны хавалі праўду, заклікалі людзей заставацца на забруджаных радыяцвй тэрыторыях. Такім чынам зьдзейснілі вялікае злачынства, у выніку якога пацярпелі—хварэюць і паміраюць людзі.

3. Па загаду Масквы савецкая ваенная авіяцыя асадзіла радыёактыўныя воблакі на тэрыторыю Беларусі.Насельніцтва не было папярэджанае пра небясьпеку.

4.Пасьля катастрофы на Чарнобылькай АЭС стала вядома, што значныя тэрыторыі Беларусі былі забруджанвя радыёнуклідамі яшчэ да катастрофы ў выніку правядзеньне выпрабаваньняў ядзернай зброі на тэрыторыі краіны. Насельніцтва не было папярэджанае пра небяспеку.

5.Прамаскоўскі палітычны рэжым у Беларусі не выставіў Расеі, як правапераемніцы СССР, іскі на кампэнсацыю стратаў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

6.Сёньня прамаскоўскі палітычны рэжым у Беларусі праводзіць палітыку хаваньня праўды пра сапраўдныя маштабы наступстваў катастрофы для Беларусі. Не прымаюцца адпаведныя дзейсныя меры па мімінізацыі іх вынікаў. Наадварот радыяцыйна забруджаныя землі ўключаны ў селскагаспадарчае выкарыстаньне. Радыяцыйна забруджаныя прадукты прапануюць беларусам для спажываньня. Гэта шкоднае рашэньне.

7. Ігнаруючы трагедыю Чарнобыльскай катастрофы, кіроўны рэжым разам з Масквой рыхтуе для Беларусі другі “чарнобыль” – насуперак волі людзей будуе атамную электрастанцыю каля Астраўца, там, дзе яе катэгарычна нельга будаваць па прыродных уласьцівасьцях тэрыторыі. Будуе з грубымі тэхналягічнымі адхіленьнямі, нягледзячы на тое, што ні з эканамічнага, ні з энэргэтычнага боку будаўніцтва Астравецкай АЭС не апраўдана і прынясе толькі страты для Рэспублікі Беларусі. Гэта антынацыянальны шкодны падыход, які неабходна спыніць. Астравецкай АЭС не павінна быць.

Мы заяўляем,што палітыка дзейснага прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі адносна наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пабудовы новай АЭС у пацярпелай ад радыяцыі краіне мае прыкметы злачынства супраць Беларускай нацыі і чалавецтва.

Мы заклікаем беларусаў змагацца супраць рэжымных планаў другога Чарнобылю. Будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі павінна быць спынена, пабудова дэмантавана.

Мы заклікаем падтрымліваць стваральны рух «Вольная Беларусь», які ставіць задачу грунтоўных пераменаў ва ўладзе, эканоміцы і палітыцы Краіны. Беларусь павінна стаць вольнай дэмакратычнай краінай.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!