Рэжымны Макей бароніць “внутренние рейсы”

posted Feb 5, 2017, 4:15 PM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 5, 2017, 4:15 PM ]

“ДэмСМІ” не праспалі ў шапку і паведамілі нам пра чарговы дыпламатычны подзьвіг адзьютанта галоўнага начальніка рэжыму тав. Макея (якога стала модным называць “канкурэнтам і магчымым пераемнікам дыктатара”). Вось як “канкурэнт” бараніў сувэрэнітэт нашай краіны:

Макей пообещал уладить вопросы проверки паспортов у белорусов российскими пограничниками

Недоразумения с проверками паспортов у пассажиров авиарейсов Минск-Москва, которые считаются внутренними рейсами, должны быть в скором времени решены.

Об этом заявил руководитель белорусского внешнеполитического ведомства Владимир Макей, отвечая на вопрос Еврорадио.

Макей: "Мы это уладим. Кстати, не проверяют там паспорта у всех пассажиров, прибывающих из Минска. К вашему сведению, в России проверяют и пассажиров, прибывающих с южных направлений — из Сочи, к примеру. Идет выборочная проверка в целях безопасности. Но я знаю, что определенные проблемы существуют. Мы работаем с нашими российскими коллегами над решением этих проблем, и я уверен, что мы их решим".

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/368396/

Вось мы і даведаліся, што палёты па маршруце наш Менск – іхняя Масква – гэта, аказваецца, “внутренние рейсы” Расеі. І “мы это уладим”… Вядома, як гэта “уладілі” цывілізаваныя краіны. Яны ўсталявалі класічную мяжу з расейскай імпэрыяй і ўважліва правяраюць пашпарты і візы на гэтай мяжы. У Беларусь расейская банда розных жанраў (ад крамлёўскіх начальнікаў да прафкілераў і дробнай шпаны) нават не адкрывае дзьверы нагамі, бо дзьвярэй няма.

Менскія кліенты Масквы ўжо даўно не хаваюцца. Крок за крокам (а хутчэй рыўкамі) здаюць Беларусь імпэрскаму монстру. Але прыдзе час – усё будзе іначай

Алесь Хадасевіч