Шануйце Беларускую мову

posted Feb 24, 2020, 12:12 PM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 24, 2020, 12:13 PM ]

(заклік)

У цяжкія для краіны дні, калі цёмныя сілы пагражаюць незалежнасьці нашай дзяржавы і жыцьцю Беларускай нацыі, зьвяртаемся да грамадзянаў нашай Айчыны. Шануйма вялікую прыгожую родную Беларускую мову, паважайма яе, адраджайма ў школах, вучэльнях, у грамадзтве. Памятайма, што Беларуская мова ёсьць найвялікшая каштоўнасьць нацыі, якая забясьпечвае ёй разьвіцьцё культуры і нацыянальнае вечнае існаваньне.

Ворагі чалавецтва і цёмныя людзі, непрыяцелі нашай краіны першым чынам стараліся зьнішчыць нашу мову і школу, каб забясьпечыць сабе паразітнае жыцьцё на нашых каштоўнасьцях, маёмасьці і працы людзей, скарыстаць наш розум і наш інтэлект. А тым часам розум чалавека найлепш разьвіваецца ў роднай мове, на генетычнай аснове моўнай памяці. Таму стараймася, каб нашыя дзеці ведалі беларускую мову, вучыліся на ёй, чыталі беларускія кніжкі, сябравалі ў беларускім асяроддзі.

Дбайма пра нашу культурную будучыню ўвесь час, у якіх бы дрэнных умовах нам ні прыходзілася існаваць. Родная Беларуская мова дапаможа нам выжыць у неспрыяльных абставінах палітычнай цемры, хамства і антыбеларускай палітыкі, памятаючы пра велічнасьць нашай гісторыі, запісанай у мове продкаў. Дбайма пра будучую вольную і сьветлую Беларусь!


ХІІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

22.02.2020 г.

г. Менск