Савецкія акупанты ў час вайны

posted May 15, 2019, 8:33 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 15, 2019, 8:34 PM ]

Вядома, што перад уцёкамі ад немцаў Менск спалілі расейцы. Гэтым займаліся атрады НКВД. Яны падпальвалі дамыі расстрэльвалі вязьняў у турмах. Калі б у іх было больш часу, то яны зьнішчылі б увесь горад. Але немцы наступалі імкліва і саветы бязладна ўцякалі, шкодзячы як маглі беларускаму насельніцтву.

Ніжэй мы зьмяшчаем тэкст у перакладзе з расейскай аб тым, што акупанты вытваралі перад адступленьнем у Адэсе, дзе мелі шмат часу на разбурэньне.

Невядомая гісторыя саветаў

Адгрымелі сьвяточныя даты, зьвязаныя з вызваленьнем Адэсы і перамогай антыгітлерскай кааліцыі ў 2-й Сусьветнай вайне. Пытаньне, чаму людзі там дагэтуль засталіся ў сымвалічнай прасторы СССР, а некаторыя перанялі крамлёўскі навароб з “георгіеўскімі стужачкамі”, “несьмяротнымі палкамі” ды “Расея вызваліла Эўропу і рэспублікі СССР ад фашызма!”.

Людзі не могуць жыць без уласнай карціны сьвету. Яны лёгка прымаюць любую зладжаную біпалярную тэорыю, у якой выразна размежаваны дабро і зло. Гэтая ж дыхатомія дазваляе ўладзе сыходзіць ад цяжкіх пытаньняў, якімі поўная рэальная гісторыя вайны. Таму ў Крамлі з 60-х гадоў мінулага стагоддзя ладзяць альтэрнатыўную гісторыю вайны. І многія ў гэта вераць.

Перад тым, як Адэсу вызваліць, яе спачатку здалі румынам у кастрычніку 1941 года. Праз месяц выйшаў Загад Стаўкі галоўнага камандваньня №428 “Аб стварэньні адмысловых каманд па разбурэньню і спальваньню населеных пунктаў у тыле нямецка-фашыстоўскіх войскаў”. Пры здачы Адэсы гэтыя практыкі ўжо прымяняліся ў адносінах да 300 тыс. цывільных жыхароў, што засталіся ў горадзе.

На падрыхтоўку Адэсы да здачы адводзілася 15 дзён. 2500 аўтамабіляў і 180 трактароў былі скінуты ў мора. Уключна з санітарнымі машынамі разам з параненымі чырвонаармейцамі. 90 паравозаў былі зьнішчаны. 9000 коней супрацоўнікі НКВД расстралялі з ППШ, павозкі спалілі. Вуліца Прымрорская была завалена трупамі коней. Сыходзячы, чэкісты расстралялі ваеннапалоных, што заставаліся.

У ноч з 15 на 16-га кастрычніка 1941 года пакінутыя ў горадзе падрыўныя групы зьнішчылі ўсё, што ўяўляла якую-кольвеч каштоўнасьць. Была ўзарвана плаціна і затоплена Пярэсып. Насельніцтва не папярэдзілі. У вадзе плавалі савецкія ўлёткі “Одессе быть!”. Гэтай жа ноччу НКВД падарваў гарадзкую электрастанцыю і ўсе хлебзаводы. Быў падарваны Варанцоўскі маяк.

Да раніцы згарэлі практычна ўсе гарадзкія школы. Раніцай зьявіліся чырвоназорныя самалёты і адбамбаваліся па Новым рынку і цяперашняму Музэю марскога флёту. Падчас абароны там быў наладжаны склад канфіскаваных у насельніцтва радыёпрыёмнікаў. Загінула каля сотні цывільных жыхароў. Увечары 16-га кастрычніка ў горад зайшлі румыны. Гэта была адна зь іхніх самых вялікіх перамог.

На абарончых пазыцыях было пакінута некалькі тысячаў жаўнераў і маракоў. Прычым многія сядзелі ў акопах і даведаліся, што горад ужо некалькі дзён пад румынамі, ад жыхароў, якія адмыслова прышлі ім гэта паведаміць. Некаму ўдалося зьмяніць форму на цывільную вопратку і прыкінуцца мясцовым жыхаром, а нехта быў адлоўлены і зьмешчаны ў адзін са спэцлягяроў.

Юры Хрыстэнзэн

Крыніца: Фэйсбук.

Пераклад з расейскай.