Гэтыя прадукты савецкай гэбізацыі і русіфікацыі не перастаюць зьдзіўляць. Некаторыя праштамапаваныя так, што выпраўленьню не падлягаюць. Нават беларускія расейцы часам аказваюцца больш гнуткімі. Звычайная карцінка ў пачатку 90-х. Дэпутацкі прыём. Адчыняюцца дзьверы і з парогу: -- Здравствуйте, Зенон Станиславович. Я вот, видите ли русак, ёщо не совсем хорошо размавляю по-белоруски, но детей своих я уже отдал в белорусскую школу. Пусть учаться." -- Так говорите так, как Вам удобно. Нет же проблем. -- Понимаю. Но надо. Ёсть независимая Беларусь и надо уважать язык страны. Такія размовы з выбаршчыкамі ў мяне былі ня рэдкасьць. Саветы будавалі камунізм з "обшчэчэлавечэскім языком", але такой, як цяпер, агалцелай сіплай нянавісьці да беларусаў і беларускай мовы тады не дэманстравалі. Усё было прыкрыта пабудовай "коммуністічэского обшчэства" і "советского народа". Як паказвае практыка, ідэалагічна апрацаваныя саветызмам асобіны направе не надаюцца. Нават элемэнтарны здаровы сэнс які часам быў у маіх наведнікаў расейцаў, тут не спрацоўвае. Гэта ж што трэба мець у галаве, ккаб выстаўляць сваю кандыдатуру на выбары прэзыдэнта Беларусі (прэзыдэнта нацыі) і нават слова ня мовіць па-беларуску. Ну ўжо адмыслова вывучылі б што-небудзь, калі ў нацыянальную палітыку патрапіць сабраліся! "Нет. Не нада". У іх свае "соображэнія". Яны маленькія Лукашэнкі. -- А чаму вы, беларус, ідзеце на прэзыдэнта Беларусі і не размаўляеце па-беларуску? -- пытаецца журналіст у Цапкалы. -- А знаете, в 90-х, когда всё стало свободно, я заінтересовался кіно і мультікамі на польском телевіденіі і, чтобы понімать, выучіл польскій язык. Так сейчас боюсь, что по-белорусскі ў мяня будут полонізмы і русіцізмы в разговоре, Поэтому не разговаріваю. Пры гэтым Цапкала не прастачок (каб такое глупства казаць). Інтэлектуал быццам бы. Але, відаць, прашыты супраць беларушчыны так, што мазгі плывуць. "Сделано в СССР". Так і жывуць.
8 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >