Шэсьце і мітынг на Дзяды

posted Oct 25, 2018, 2:09 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 25, 2018, 2:10 PM ]

28 кастрычніка (нядзеля) 2018 г. у Менску адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.

Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

Атрыманы дазвол Менгарвыканкама і аблвыканкама.

Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.

Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў? І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?

Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў.

Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы  ідэалы і каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасьці належаць нам і нашым будучым пакаленьням. Курапаты – нацыянальны нэкропаль і мартыралог. Беларускі народ стварыў тут Народны Мэмарыял. Беражэм Народны Мэмарыял ад чыноўнікаў! Беражэм ад антынароднага рэжыму!

Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!

22 кастрычніка 2018 г.

Інфармацыйная камісія КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”