СХАВАНАЯ НЕБЯСЬПЕКА?

posted May 1, 2022, 8:54 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 1, 2022, 8:55 AM ]

Становішча прымушае з засьцярогай глядзець на тое, чаму акупанты замінавалі лясы ў Гомельскай вобласьці (дакладней, уваходы ў лясы), а самы ў тых лясах засталіся, схавалі сваю цяжкую зброю. Туды (у лясы) увесь час едуць акупанцкія машыны, падвозяць паліва.
Рэжымныя ўлады і маскалі забаранілі беларусам уваходзіць у лес. Ніхто ня  ведае, што там маскалі робяць. Ня выключана, што пры пэўных створаных абставінах рашысты хацелі б адсюль паўтарыць прарыў на Кіеў.
"Ствроаныя абставіны" маскалі могуць прыдумаць самы. Аналітыкі БНС асьцерагаюцца, што такімі абставінамі можа стаць нечаканае ўжываньне забароненай альбо тактычнай зброі на захадзе Украіны (Львоў і інш). Тут шмат можа залежыць ад ходу рашысцкай апэрацыі на поўдні. Гэбоўская кліка Пуціна цяпер знаходзіцца ў такім стане, што магчымыя нечаканасьці .

28-04-2022. Зянон Пазьняк