Пачаўся школьны год пад уладай рэжыму,
які зьнішчыў беларускую школу, які
зьневажае беларусаў, беларускую мову
і беларускую годнасьць, які забіў людзей,
кінуў у турму і робіць зьверскія
катаваньні. Але і ў гэтых умовах нам
патрэбная наша школа, нам трэба вучыць
дзяцей.
1. Патрабуйце беларускай школы, пішыце заявы, рыхтуйце сьпіскі дзяцей у беларускія класы. Дзеці павінны вучыцца па-беларуску. Дбайма пра будучыню. 2. Пры адмове ў беларускім навучаньні дзяцей, стварайце сямейныя школы (3-4 вучні) і запрашайце настаўнікаў, якіх звольніў рэжым; 3. Стварайце фонд сямейнай школы і сямейнага навучаньня дзеля падтрымкі настаўнікаў. Антыбеларускі рэжым ня вечны. Будучыня -- наша. 6 верасень 2020 г. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят
|
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >