Спачуваньне сябру

posted Jun 28, 2018, 1:34 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 28, 2018, 1:36 PM ]
            28 чэрвеня сп. Уладзімера Раманцова, сакратара Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”, напаткала вялікае гора – сьмерць бацькі. Мы выказваем шчырыя спачуваньні сп. Уладзімеру і ўсёй ягонай сям’і.

Пакідае гэты сьвет пакаленьне бацькоў, якія далі нам жыцьцё, навучылі роднай мове і любові да Бацькаўшчыны, натхнілі на змаганьне за яе волю. Сьветлая памяць дзядам! Няхай нашы дзеці прымуць ад іх у спадчыну нашу сьвятыню – Беларусь.

Сябры і кіраўніцтва КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

28 чэрвеня 2018 г.