“Сьпіс ягоных злачынстваў велізарны“

posted Jun 22, 2020, 9:33 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 22, 2020, 9:33 AM ]

66 год таму здох адзін з самых жорсткіх і брыдкіх масавых забойцаў у сусьветнай гісторыі. Джэк Трыбушальнік і Чыкаціла ў параўнаньні са Сталіным – мізэрныя дылетанты. На ягоным сумленьні мільёны ахваряаў, закатаваных самымі вырабленымі садысцкімі спосабамі. Як і належыць маньякам, Сталін быў адназначна не ў сабе і забіваў ня толькі сваіх рэальных і патэнцыйных ворагаў, але адданейшых прыхільнікаў, блізкіх сваякоў і шчырых сяброў.

Роля Сталіна ў тэроры была вялізная. Нездарма масавыя палітычныя рэпрэсіі, пакараньні сьмерцю, высылкі спыніліся разам зь ягонай сьмерцю. Безумоўна, сталінскі тэрор быў спадчыньнікам ленінскага, але Сталін надаў яму нечуваны маштаб і ірацыянальнасьць нават з пункту гледжаньня інтарэсаў рэжыму.

Сталін адказны за пачварныя першапачатковыя паразы і гэкатомбы ахвяраў вайны, названай ім Вялікай айчыннай; за сьведамае зьнішчэньне ачагоў эўрапейскай цывілізацыі на прасторах былой расейскай імпэрыі і стварэньне там жорсткай усходней дэспатыі; за шматгадовае рабства народаў краін “сацыялістычнага лягера” і “рэспублік” СССР.

Сьпіс ягоных злачынстваў вялізны. Усе іх тут не пералічыць. Але самае страшнае, што і праз 66 год пасьля сьмерці Сталіна ва ўладзе ў Расеі стаіць ягоная паменшаная копія, маленькі Сталінятка, ня здольны дараўнацца свайму папярэдніку па колькасьці ахвяраў, але роўны яму па жорсткасьці, зласьлівасьці, нянавісьці да свабоды, культуры, дэмакратыі, чалавечых правоў і годнасьці. І гэта таксама, у нейкай ступені, “заслуга” Сталіна, які зрэзаў тонкі слой эўрапейскай эліты і высунуў на яе месца падонкаў грамадзтва, якія і праз шмат гадоў пасьля ягонай сьмерці працягваюць панаваць у краіне.

Ігар Эйдман

Крыніца: Фэйсбук.