Сп. Юру Беленькаму, Дэпутату Незалежнасьці, выканаўцу ў Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

posted May 5, 2020, 6:57 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 5, 2020, 6:57 AM ]

Шаноўны Юры Адамавіч!

Віншуем Вас з 60-годдзем! Зычым здароўя, моцнасьці духу і творчай энэргіі ў стваральных справах.

Многія з нас, як і Вы, прыйшлі ў Беларускую рэвалюцыю маладымі людзьмі. Столькі перажыта разам! Дзесяцігоддзі змаганьня і працы на карысьць нашай дарагой Бацькаўшчыны былі лепшымі ў нашым жыцьці. З народам, з рэвалюцыйным фронтаўскім авангардам мы прайшлі нялёгкі шлях змаганьня. Наш ідэал – незалежная Беларусь і адраджэньне роднай мовы і культуры – быў дасягнуты ў 1991 годзе. Ніякія намаганьні імпэрскага ворагу ня здолелі пазбавіць беларусаў гэтай перамогі. У гэтым ёсьць і Ваша безумоўная заслуга.

Імпэрыя імкліва набліжаецца да свайго канчатковага краху. Трэба выстаяць у цяжкі час. Наперадзе вялікая праца па адбудове Беларускай дзяржавы, па ліквідацыі наступстваў чужынскай акупацыі і цёмнай улады. Наперадзе прыўкрасная будучыня Беларусі. Будзем працаваць і ствараць разам.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

 і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

5 траўня 2020 г.