“ШТО ЧАКАЕ УКРАІНУ, КАЛІ ЯНА ПЕРАСТАНЕ СУПРАЦІЎЛЯЦЦА”

posted Dec 20, 2016, 9:38 PM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 20, 2016, 9:38 PM ]

Разьня ў Алепа – гэта тое, што чакае нас, калі Україна перастане супраціўляцца. Сюды прыйдуць людзі з расейскай глыбінкі. Там няма дарог, працы, адукацыі. Няма нічога. Толькі п’янь, туга і "безнадзёга". Гэта будуць нават не нямецкія афіцэры, якія маглі забіць, а маглі і цукеркамі накарміць. Ад гэтых цукерак не дачакаешся – у іх ёсьць толькі злосьць і жаданьне паставіць “на месца” зарваўшыхся “хахлоў”.

Асобнае прывітаньне з Алепа патэнцыйным калабарантам, якім “усяроўна, якая ўлада, абы людзям было добра”. Абсалютна відавочна, што цывільныя, зьвязаныя з паўстанцамі, пакінулі Алепа ў першую чаргу. Яны цудоўна разумелі, што іх выражуць, калі пачнуцца зачысткі. Не пакарысталіся гуманітарнымі калідорамі і засталіся ў горадзе збольшага лаяльныя Асаду і нэўтральныя сірыйцы, якія разьлічвалі, што да іх ня будзе пытаньняў. А пытаньні знайшліся. Бо, калі ў горад уваходзіць чужая салдатня, ёй няважна каго рэзаць, рабаваць і гвалціць. Няма чужых – будуць рэзаць сваіх. Што, дарма бралі горад?

Не жывіце ілюзій. У акупацыі пытаньні могуць узьнікнуць да кожнага. Нават калі ў цябе татуіроўка Пуціна на грудзях. Знойдуцца вашы недабразычліўцы, што прабіліся да ўлады. Знойдуцца суседзі, якія захочуць жыць у вашай кватэры. Знойдуцца жаўнеры, якім спадабаецца ваша жонка. Так бывае на любой вайне.

Калі мы ня хочам, каб нашы дзеці, як у Алепа, пасьцілі ў сетках відэа сваіх апошніх хвілін, трэба змагацца.

Сяргей Марчанка, Кіеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://facebook-ua.info/2016/12/14/sergej-marchenko-reznya-v-aleppo-to-chto-zhdet-ukrainu-esli-ona-perestanet-soprotivlyatsya/#comment-77