Што кажуць царкоўнікі ў РПЦ

posted Jan 19, 2017, 4:51 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 19, 2017, 4:52 PM ]

У РПЦ шкадуюць аб тым, што Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату) не паслала на сьмерць сваіх вернікаў, каб здушыць Майдан ў 2014 годзе.

Пра гэта заявіў пратаіярэй РПЦ Усевалад Чаплін.

Ён заявіў, што Маскоўскі патрыярхат павінен быў умяшацца ў дзяржаўныя справы і не дапусьціць зьмены ўлады ва Украіне ў 2014 годзе. Што гэтыя падзеі вельмі ўдарылі па здольнасьці расейскай царквы быць “сапраўдным лідэрам грамадзтва”.

“Трэба было вывесьці людзей на вуліцы, нават паслаць іх на сьмерць, толькі спыніць гэтую маніпуляцыйную празаходнюю хвалю, якая зьмяла законную ўладу і згвалціла выбар значнай часткі грамадзтва”, -- заявіў ён.

Нагадаем, што раней Усевалад Чаплін заяўляў, што расейскае грамадзтва зьяўляецца манархічным, таму неабходна вярнуцца да ідэі Устаноўчага сходу, які павінен быў абраць новага цара для расейцаў. Ён запрапанаваў, што гэта мог бы быць цяперашні прэзыдэнт Уладзімір Пуцін альбо нехта з нашчадкаў дынастыі Раманавых.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://analitika.media/news/public/500-v-rpc-pozhaleli-chto-upc-mp-ne-utopila-ukrainu-v-krovi-v-2014.html