(Адкрыты ліст) Зьвяртаюся да палітыкаў, да дзяржаўных і палітычных структураў Эўразьвязу і Украіны з уражлівай просьбай падаць іск у Міжнародны Суд ААН у Гаазе аб узбуджэньні крымінальнай справы і правядзеньні сьледзтва аб генацыдзе народа ва Украіне, зьдзейсьненага расейскім войскам і канкрэтна аб масавых забойствах мірных жыхароў у горадзе Буча Кіеўскай вобласьці. Я зьвяртаюся ад Партыі, якую ўзначальваю, і асабіста ад сябе, бо адчуваю маральнае права чалавека, які ўсё жыцьцё змагаўся з расейскім вялікадзяржаўным камуна-фашызмам, і гэтая нашая барацьба прывяла да незалезнасьці краіны і ліквідацыі камунізму ў Беларусі. І я, і мой сябра, кіраўнік Украінскага Народнага Руху і герой Украіны Вячаслаў Чарнавіл, якога зьнішчылі расейцы, ведалі, што такое рускі вялікаджяржаўны рашызм і яго палітыка нянавісьці да ўсяго чалавецтва. Расейцы забілі мільёны людзей. Выступаю ад сябе і ад імя памяці Вячаслава Чарнавіла. Спадары і спадарыні, згодна Статуту Міжнароднага Суда ААН, толькі дзяржаўныя і палітычныя ворганы дзяржавы могуць ставіць пытаньне перад Міжнародным Судом пра ўзбуджэньне крымінальнай справы аб злачынстве супроць чалавецтва. Прашу вас, зьвярніцеся! Кроў забітых, закатаваных людзей ва Украіне і ў Беларусі стукае ў нашы сэрцы.Трэба спыніць расейскага мордара. Хай ведаюць забойцы, што расплата будзе і пакараньне не ўнікнёнае. 5 красавік 2022 год Зянон Пазьняк, доктар навук, Дэпутат Незалежнасьці, кіраўнік парляманцкай дэмакратычнай Апазыцыі Народнага Фронта ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня, Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ, Каардынатар Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >