Судовы фарс. Алесь Чахольскі

posted Jan 19, 2020, 8:53 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 19, 2020, 8:54 AM ]

Як вядома, 27 сьнежня 2019 г. сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар КХП-БНФ, быў захоплены міліцыяй каля свайго дома і адвезены ў суд. Толькі на наступны дзень уладныя структуры прызналі факт затрыманьня сп. Чахольскага, суду над ім і прысуду – арышту на 15 сутак.

Пасьля таго, як сп. Чахольскі выйшаў на волю, ён паведаміў, што ў той жа дзень яго таксама судзілі на аснове пратаколаў, складзеных міліцыяй 20 і 21 сьнежня 2019 г., і абвінавацілі ў “парушэньні грамадзкага парадку” падчас масавых мітынгаў пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі ў Расею.

Фарс завершыўся двума прысудамі: двума штрафамі ў памеры 30 базавых адзінак, у суме – 1530 рублёў.

Сп. Алесь Чахольскі будзе абжалаваць прысуды ў вышэйстаячых судовых інстанцыях.


Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

12 студзеня 2020 г.