Сын правадыра

posted May 28, 2020, 10:07 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 28, 2020, 10:07 AM ]

Сьцяпан Салжаніцын ачоліў буйнейшую вугальную кампанію ў Расеі, якая належыць алігарху Мельнічэнку. Значная частка актываў гэтай кампаніі, як і наогул алігархічнай маёмасьці ў краіне, створана рукамі зэкаў. Заснавальнікам алігархічнай сістэмы ў Расеі быў ня Пуцін і нават ня Ельцын, а Сталін. Менавіта ён стварыў эканамічную базу будучых алігархічных капіталаў. Гэта Сталін аплаціў аплаціў крывёй зэкаў, што загінулі на будаўніцтве Норнікэля, Магніткі і іншых “будоўляў сацыялізма”, яхты і палацы алігархаў, якія сталіся ўладальнікамі гэтых прадпрыемстваў. Па-іншаму і не магло быць. Сталін стварыў азіяцкую адміністрацыйную сістэму, пры якой эканамічныя рэсурсы знаходзіліся ў паспараджэньні бюракратыі. У гісторыі заўжды нефармальнае валоданьне рэсурсамі з часам юрыдычна замацоўвалася. Бюракратыя непазьбежна рана ці позна павінна была прыватызаваць падкантрольную ёй маёмасьць. Што і адбылося пры Ельцыне-Пуціне. Зьвязаны з намэнклатурай алігархічны бзінэс атрымаў з яе рук сталінскую спадчыну.

Цяперашнія алігархі – марадзёры, што абрабавалі закачанелыя трупы зэкаў савецкай эпохі. Толькі ў адным выпадку спадчыньнікі чэкістаў падзяліліся нарабаваным з нашчадкам палітзэка. І зусім не выпадкова, што ім аказаўся сын “галоўнага зэка СССР” Салжаніцын-малодшы. Так каланіяльныя эліты прымалі ў свае шэрагі дзяцей правадыроў скораных плямёнаў, якія здаліся ім на ласку.

Правадыр (маральны аўтарытэт) туземцаў архіпэлага ГУЛАГ Салжаніцын-старэйшы на прыканцы жыцьця здаўся пераможным чэкістам. Прычым у адрозьненьні ад сына не па карысьлівых, а па ідэйных меркаваньнях. Салжаніцын абвінавачваў Сталіна, ненавідзеў гуманістычную спадчыну Асьветы, пагарджаў прадстаўнічай дэмакратыяй і плюралізмам. Крытыкуючы савецкую ідэалагічную мішуру (менавіта яе ён чамусьці лічыў коранем усіх бедаў), Салжаніцын марыў аб нацыянальным, праваслаўна-аўтарытарным рэжыме. Ня дзіва, што “в гроб сходя” ён багаславіў іншага аматара сацыяльнай архаікі і ненавісьніка свабоды – сталінёнка Пуціна.

Сьцяпан, ягоны брат Ермалай і ўдава Салжаніцына добра ўпісаліся ў падчэкісцкую расейскую эліту і шмат гадоў гандлююць лабісцкімі магчымасьцямі, якія дае сусьветна вядмае прозьвішча.

Ігар Эйдман

Крыніца: Фэйсбук. (пераклад з расейскай В.Буйвала)