Шырма для крамлёўскіх

posted Jun 14, 2020, 1:12 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 14, 2020, 1:12 PM ]

(з цыклу «іх норавы»)

“Доктар” Мясьнікоў у інтэрв’ю Сабчак заявіў, што за зьнявагу заб’е, і яго ня спыніць страх турмы. Многія зьдзіўляюцца, маўляў, як можна, лекар, гуманная прафэсія. А я нічога дзіўнага ня бачу. У расейскай “эліце” ў людзей розныя прайдзісьвецкія легенды. Салаўёў і Кісялёў удаюць журналістаў, Шайгу і Бастрыкін – афіцэраў, Сечын і зграя Ратэнбэргаў – прадпрыймальнікаў, Пуцін – юрыста, які стаўся прэзыдэнтам, Мясьнікоў – лекара. Аднак усё гэта – шырма, сацыяльны камуфляж. Яны, перш за ўсё, злачынцы і жывуць паводле злодзейскіх законаў.

Канешне, па паняцьцях злодзей у законе павінен, не задумваючыся, забіць таго, хто абразіў яго. Так што, Мясьнікоў проста ня мог адказаць на пытаньне Сабчак інакш. Братва не зразумела б.

Ігар Эйдман

(Пераклад з расейскай В. Буйвала)